Xарызму паўлістаў BY

Xарызму паўлістаў BY

Strona główna Młodzież Charyzmat paulistów w pigułce Xарызму паўлістаў BY

КОРАТКА ПРА ХАРЫЗМУ ПАЎЛІСТАЎ

 

 

Таварыства Святога Паўла – гэта манашаскі ордэн, які аб'ядноўвае святароў і братоў паўлістаў, якія далі манашаскі абет і жывуць у святасці, беднасці і паслухмянстве Святому Айцу, прапаведаюць Евангелле ўсімі даступнымі сродкамі, якія прадставіў нам сучасны прагрэс.

Ордэн  быў аснованы ў 1914 годзе ў Італіі блажэнным айцом Джакомо Алберіоне. Закон прынадляжыць да Сям’і  Святога Паўла, сення у яе склад уваходзяць больш 17 тысяч чалавек у 62 краінах. У склад Сям’і Святога Паўла уваходзяць: 5 манашаскіх ордэнаў, 5 свецкіх інстытутаў, якія аб’ядноўваюць манахаў, жанчын і мужчын, супругаў і святароў з розных епархіяў.

Блажэнны айцец Джакомо Алберіоне глубока верыў, што Сям'я Святога Паўла – гэта плод малітваў Апостала Паўла перад тронам Госпада Бога, які прасіў прадліць яго працу на ніве прапаведвання Евангелля. Таму прызванне паўлістаў – быць Святым Паўлам сення. 

Апостал Народаў пісаў: „Хрыстос паслаў мяне не хрысціць, а прапаведаваць” (1 Кор 1, 17). За прыкладам святога апекуна і айца паўлісты прапаведаюць Благую Навіну. Манахі не прыналежаць да прыходаў, яны рэалізуюць свае прызванне дзякуючы самым эфектыўным сродкам, прыдуманным чалавекам. Паўлісты часта  аб'ядноўваюць міссію прапаведвання Іісуса Хрыста с зацікаўленнем біблейскімі наўкамі, журналістыкай, кінематографам, музыкай, фатаграфіяй, інфарматыкай, эканомікай і інш. Усе здольнасці можна выкарыстоўваць як інструмент прапаведання Евангелля, развіваць на шляху манашаскага ладу жыцця святара ці брата.

Выкарыстанне ў апастольстве найлепшых сучасных сродкаў дае мажлівасць  пранесці пасланне Благой Навіны на той мове, з якою асвоіўся сучасны чалавек. У Польшчы ордэн Паўлістаў выконвае свае заданне дзякуючы тыпаграфіі Святога Паўла, аснаванай у Чэнстахове, якая прыгатаўляе да выдання кнігі, падарачныя камплекты, діскі, фільмы, газеты, і так называемыя мінімедыя (каляндары, адкрыткі і інш.) Іх сутнасць – перадаць значэнне Бібліі, каментарыяў дя Бібліі, усе гэта дае мажлівасць гаварыць пра ўсе па-хрысціянскі.

Харызма Паўлістаў, таксама як і харызма іншых манашаскіх ордэнаў з'яўляецца дарам Святога Духа для Касцела. У Таварыстве Святога Паўла за апастольства моліцца уся Сям'я Святога Паўла на Святой Мессе і пакланяючыся Святым Дарам. Малітва дапамагае пры апастольстве сродкаў массавай інфармацыі, памагае выбраць тэмы для апрацоўкі, каб згодна з замыслам Бога яны маглі паўплываць на сучасных людзей. Плады дзейнасці паўлістаў павінны быць шляхам, дзякуючы якому Благадаць Бога спасе ўсіх людзей.

Довадам эфектыўнасці такога апастольства з'яўляюцца лісты ад тых людзей, якія дзякуючы сродкам нашай працы прыблізілісь да Бога. У тыя мейсца, куды не можа дайсці святар альбо катэхізатар, даходзіць Слова Божае дзякуючы розным формам перадачы інфармацыі.

Нельга не заўважыць,что сення ў сродках массавай інфармацыі Хрыстос і Касцел сталі прадметам аскарбленняў і насмешак... Мільены экземпляраў павялічваюць памылкі. Такая сітуацыя пабуждае апостала прымяніць тыя ж сродкі для расшырэння дабра, а пры дапамозе малітвы і працы, святога жыцця перапрошваць Бога за прыкрасці.

Блажэнны айцец Алберіоне хацеў, каб яго духоўныя дачкі і сыны шлі перш за ўсе да любві, таму што толькі святы апостал можа прынесці святыя плады своей службы. Гэта дарога і есць дарога пазнання і падражання Іісусу Хрысту, які з'яўляецца Дарогай, Праўдай і Жыццем. Паўлісты за прыкладам святога Паўла, які пісаў: „і ужо не я жыву, але жыве ў мяне Хрыстос” (Га 2, 20), імкнуцца да ўласнай святасці, святасці мысляў, пажаданняў, пачуццяў за прыкладам мысляў, пажаданняў, пачуццяў Іісуса Хрыста – Бога Настаўніка.

 

tłumaczenie: Weronika Markowska

Adres:

 

Kuria Prowincjalna Towarzystwa Świętego Pawła

ul. Św. Pawła 13/15

42-221 Częstochowa • Polska

www.paulus.org.pl

kuria@paulus.pl